Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва
Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва | |
---|---|
англ.: Florida Gulf Coast University | |
Арыгінальная назва | англ.: Florida Gulf Coast University |
Заснаваны | 1991 |
Студэнты | 15 358[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Форт-Маерс, Фларыда, ЗША |
Сайт | fgcu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва (англ.: Florida Gulf Coast University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца каля горада Форт-Маерс, штат Фларыда.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны 3 мая 1991 года. Ён прапануе 58 праграм атрымання ступені бакалаўра, 25 праграм магістратуры, 6 праграм атрымання ступені доктара і 12 праграм павышэння кваліфікацыі.
Даследчыя інстытуты ўніверсітэта ўключаюць Даследчую групу па біятэхналогіям, Цэнтр нерухомасці, Інстытут прыбярэжных водападзелаў, Цэнтр экалагічнай адукацыі і ўстойлівага развіцця, Цэнтр лідэрства і інавацый, Фларыдскі інстытут урадавання, Цэнтр пазітыўнага старэння, Цэнтр навукі, матэматыкі і тэхналагічнай адукацыі, Інстытут вывучэння моладзі і правасуддзя і Навукова-даследчы інстытут рэгіянальнай эканомікі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж прафесійных студый
- Каледж адукацыі
- Школа інжынерыі
- Каледж бізнесу
- Школа прадпрымальніцтва
- Водная школа
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы